Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2017 > Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
Пачалася ХХІII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк11.07.2017. |
|
На шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Сёлета пілігрымка праходзіць з 11 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Францішка Скарыны з прысвячэння да выдадзенай ім 500 гадоў таму ў Празе Бібліі: «Людемъ посполитымъ к доброму научению». Паломніцкі шлях малітвы і «добрага навучання» з Віцебску ў Полацак пілігрымы пройдуць за 5 дзён — з аўторка да суботы.
Першага дня шлях з Віцебска да Заронава пілігрымы праходзяць пад дэвізам “Праслаўляем Імя Ісуса”; асаблівай малітвай ў гэты дзень есць скарынаўскі “Акафіст Імю Ісусаваму”.
***
Паводле праграмы ўвага пілігрымаў будзе накіраваная да духоўнай спадчыны беларускіх сведкаў веры. Побач Францішка Скарыны пілігрымы змогуць пазнаёміцца і з постаццю ўніяцкага мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага, які шмат клапаціўся над справай «добрага навучання» моладзі на Беларускіх Землях. Сёлета адзначаецца 380-я гадавіна завяршэнныя зямнога жыцця мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага (+1637) ды 400-годззе ягонай рэформы ўсходняга манаства – арганізацыі Ордэна базыльянаў. *** Фота з Інстаграму Кацярыны Вінакуравай і а. Яўгена Усошына Вярнуцца назад |