Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

“Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага”  


“Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” Велікапосны роздум беларускага грэка-каталіцкага брата-лекара

 

Хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?” Ісус адказаў:

Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб выявіліся праз яго справы Божыя.” Ев. Яна 9, 2-3

 

“Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” “Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” “Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” “Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага” Працуючы лекарам, кожны дзень дакранаюся да вялікай таямніцы людскога цярпення, вялікіх пакутаў хворых, іх сем’яў і блізкіх. Дакранаюся – бо напэўна не перажываю таго самага, што і яны, але толькі па меры сваіх чалавечых здольнасцяў спачуваю і спадарожнічаю. Нярэдка фізічны боль не такі моцны як тыя ўнутраныя пакуты чалавека, пазбаўленага былых здольнасцяў, пастаўленага ў прыніжанае становішча, залежнага ад іншых у найменшых рэчах.

Шмат пытаньняў “ЧАМУ”: чаму менавіта гэты чалавек, чаму такія цярпенні, чаму нельга дапамагчы, чаму Бог гэта дапусціў?

 

Заснавальнік шпітальнага Ордэна Баніфратраў - св. Ян Божы ў цяжкія моманты знаходзіў вялікае суцяшэнне сузіраючы і разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага. Бо толькі з’яднаньне з цярпеннямі Збаўцы надае сэнс нашаму цярпенню, аздараўленне ж цела без аздараўлення душы мала чаго вартае, бо і так смерць спаткае кожнага.

І галоўнае закончыць жыццё з Богам у сэрцы, а не пражыць як наўдайжэй і як найпрыемней на гэтым свеце.

 

На пачатку манаскага жыцця нарадзіўся ўва мне такі вобраз майго служэння: ложак хворага – алтар; хворы – пакутуючы Хрыстос; шпіталь – вялікі храм, у якім служым церпячаму Хрысту; храм, у якім Хрыстос прыходзіць з суцяшэннем і палёгкай; храм, у якім памірае цела, але трэба зрабіць усё, каб жыла надзея, любоў і не згасала вера ў сэнс цярпення, у яго збаўчую вартасць і ўзнагароду вечную ў Небе.

 

бр. Эмануэль Юран​, OH, шпіталь баніфратраў у Катовіцах (Польшча)


4.04.2017

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier