Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага”
“Разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага”4.04.2017. |
|
“Хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?” Ісус адказаў: “Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб выявіліся праз яго справы Божыя.” Ев. Яна 9, 2-3
Шмат пытаньняў “ЧАМУ”: чаму менавіта гэты чалавек, чаму такія цярпенні, чаму нельга дапамагчы, чаму Бог гэта дапусціў?
Заснавальнік шпітальнага Ордэна Баніфратраў - св. Ян Божы ў цяжкія моманты знаходзіў вялікае суцяшэнне сузіраючы і разважаючы таямніцу Ісуса Хрыста Укрыжаванага. Бо толькі з’яднаньне з цярпеннямі Збаўцы надае сэнс нашаму цярпенню, аздараўленне ж цела без аздараўлення душы мала чаго вартае, бо і так смерць спаткае кожнага. І галоўнае закончыць жыццё з Богам у сэрцы, а не пражыць як наўдайжэй і як найпрыемней на гэтым свеце.
На пачатку манаскага жыцця нарадзіўся ўва мне такі вобраз майго служэння: ложак хворага – алтар; хворы – пакутуючы Хрыстос; шпіталь – вялікі храм, у якім служым церпячаму Хрысту; храм, у якім Хрыстос прыходзіць з суцяшэннем і палёгкай; храм, у якім памірае цела, але трэба зрабіць усё, каб жыла надзея, любоў і не згасала вера ў сэнс цярпення, у яго збаўчую вартасць і ўзнагароду вечную ў Небе.
бр. Эмануэль Юран, OH, шпіталь баніфратраў у Катовіцах (Польшча) Вярнуцца назад |