Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай Фацімскай
Грэка-католікі Мінска сустрэлі Статую Маці Божай Фацімскай23.12.2016. |
|
Боскую Літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні 5-ці святароў.
“Багародзіца прыбывае да нас у Фацімскай статуі, каб на фінішу перадкаляднага посту умацаваць нашую веру, надзею ды любоў – каб мы маглі тым больш радосна сустрэць Ісуса Хрыста ў таямніцы Ягонага Раства” – сказаў архімандрыт Сяргей.
Пасля Літургіі ўсе прысутныя вернікі - з дапамогай міжпарафіяльнага хору “Прасфара” - адспявалі Акафіст Багародзіцы а рыма-каталіцкая моладзь памалілася літанію да Маці Божай і Фацімскі ружанец.
Наступныя гадзіны прызначаныя на асабістую малітву вернікаў.
Статую Маці Божай Фацімскай застаецца ў грэка-каталіцкай капліцы да 13:00 гадз. 24 снежня 2016 г.
Вярнуцца назад |