Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята  


“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае святаУ нядзелю 11 снежня 2016 г., у душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску завітаў святы Мікалай, каб раздаць падарункі дзецям. Адметнасць свята была ў тым, што яго ладзілі не дарослыя, але самі дзеткі. Свята было зроблена ў стылі беларускай шляхты, таму гледачы змаглі перанесціся ў атмасферу ХІХ стагоддзя.

 

Галоўнымі рухавікамі свята былі дзеткі-ўдзельнікі “Нядзельнай школкі” і парафіяльнай “Шляхецкай школкі”. Яшчэ месяц таму яны пачалі рыхтавацца да прыходу святога Мікалая — рабіць Адвэнтовы каляндар, размаўлёўваць святога Мікалая, развучваць вершы, спевы і танцы. У той час бацькі таксама дапамагалі дзеткам падрыхтавацца да свята — яны пашылі ім строі ў стылі “ампір”.

 

Разам з дарослымі дзеткі паўдзельнічалі ў сцэнцы, якая распавядала пра сутнасць свята святога Мікалая, расказалі вершы святому Мікалаю, калі той, прыйшоўшы праз выпрабаванні, нарэшце завітаў на імпрэзу. Разам з удзельнікамі міжпарафіяльнага хора “Прасфара” ў гульнявой форме пад гітару дзеткі заспявалі дзве песенкі да святога Мікалая.

 

Свята было ўнікальным яшчэ і таму, што любое дзіцяці — незалежна ад узросту — магло паўдзельнічаць у свяце. Нават самыя малыя дзеці, якіх прыводзяць на развіваючыя заняткі да матушкі Людмілы Шыбекі, змаглі пабыць Сняжынкамі ў сцэнцы. Было месца ў праграме свята і тым дзецям, якім споўнілася ўжо больш за дзесяць гадоў — яны ўдзельнічалі ў імправізацыі, якая распавядала пра жыццё святога Мікалая-Цудатворцы.

 

Дзеткі ад 4 да 9 гадоў падарылі святому Мікалаю і ампірны танец — кантраданс “Тампет”, які яны развучвалі па суботах на “Шляхецкай школцы”. Падарункі атрымалі ўсе дзеткі, якія прыйшлі на свята, у незалежнасці ад таго, прымалі яны ў ім удзел або не.

Бо “можа дужы і маленькі сябрам Богу быць,

можа тоўсты і худзенькі сябрам Богу быць”.

Песняй менавіта з такімі словамі скончыўся вечар. Святы Мікалай з’ехаў з абяцаннем “у наступным годзе вярнуся”, а дзеткі вярталіся дамоў з насеннем, якое ў будучым абавязкова прарасце ў глыбіні іх сэрцаў.

“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята

 

Тэкст Вікторыя Чаплева

Фота Юлія Янюк-Казлоўская


13.12.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier