Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята
“Мікалай, Мікалай, ты да нас завітай!” — на парафіі Праведнага Язэпа прайшло дзіцячае свята13.12.2016. |
|
Галоўнымі рухавікамі свята былі дзеткі-ўдзельнікі “Нядзельнай школкі” і парафіяльнай “Шляхецкай школкі”. Яшчэ месяц таму яны пачалі рыхтавацца да прыходу святога Мікалая — рабіць Адвэнтовы каляндар, размаўлёўваць святога Мікалая, развучваць вершы, спевы і танцы. У той час бацькі таксама дапамагалі дзеткам падрыхтавацца да свята — яны пашылі ім строі ў стылі “ампір”.
Разам з дарослымі дзеткі паўдзельнічалі ў сцэнцы, якая распавядала пра сутнасць свята святога Мікалая, расказалі вершы святому Мікалаю, калі той, прыйшоўшы праз выпрабаванні, нарэшце завітаў на імпрэзу. Разам з удзельнікамі міжпарафіяльнага хора “Прасфара” ў гульнявой форме пад гітару дзеткі заспявалі дзве песенкі да святога Мікалая.
Свята было ўнікальным яшчэ і таму, што любое дзіцяці — незалежна ад узросту — магло паўдзельнічаць у свяце. Нават самыя малыя дзеці, якіх прыводзяць на развіваючыя заняткі да матушкі Людмілы Шыбекі, змаглі пабыць Сняжынкамі ў сцэнцы. Было месца ў праграме свята і тым дзецям, якім споўнілася ўжо больш за дзесяць гадоў — яны ўдзельнічалі ў імправізацыі, якая распавядала пра жыццё святога Мікалая-Цудатворцы.
Дзеткі ад 4 да 9 гадоў падарылі святому Мікалаю і ампірны танец — кантраданс “Тампет”, які яны развучвалі па суботах на “Шляхецкай школцы”. Падарункі атрымалі ўсе дзеткі, якія прыйшлі на свята, у незалежнасці ад таго, прымалі яны ў ім удзел або не. Бо “можа дужы і маленькі сябрам Богу быць, можа тоўсты і худзенькі сябрам Богу быць”. Песняй менавіта з такімі словамі скончыўся вечар. Святы Мікалай з’ехаў з абяцаннем “у наступным годзе вярнуся”, а дзеткі вярталіся дамоў з насеннем, якое ў будучым абавязкова прарасце ў глыбіні іх сэрцаў.
Тэкст Вікторыя Чаплева Фота Юлія Янюк-Казлоўская Вярнуцца назад |