Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ЛІСТАПАДА
Сёньняшняе чытаньне:

Пахаванне протапрэзбітара Віктара Данілава  


Пахаванне протапрэзбітара Віктара ДанілаваПаховіны а. Віктара Данілава адбыліся ў нядзелю, 11 снежня 2016 г. у горадзе Яраслаўлі (Расійская Федэрацыя).

 

Святую Імшу, якая была адслужана ў капліцы мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа, узначаліў а. Якуб Блашчышын SVD, прэфект Пецярбурскай семінарыі. Яму саслужылі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі і а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.

 

Пахаванне протапрэзбітара Віктара ДанілаваПахаванне протапрэзбітара Віктара ДанілаваУ гэтай парафіі а. Віктар Данілаў, пасля пераезду з Беларусі, нёс пастырскае служэнне, якое знайшло жывы духовы рэзананс сярод шматлікіх вернікаў.

 

Пахавальную службу паводле ўсходняга абраду, у якой удзельнічалі вернікі яраслаўскай рыма-каталіцкай парафіі а таксама дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў з Гродна і Мінска, адслужылі архімандрыт Сяргей і а. Аляксандр. Труну з целам а. Віктара пахавалі на Асташанскіх гарадскіх могілках Яраслаўля.

 

Вечная яму памяць!


13.12.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier