Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Пахаванне протапрэзбітара Віктара Данілава
Пахаванне протапрэзбітара Віктара Данілава13.12.2016. |
|
Святую Імшу, якая была адслужана ў капліцы мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа, узначаліў а. Якуб Блашчышын SVD, прэфект Пецярбурскай семінарыі. Яму саслужылі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі і а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.
Пахавальную службу паводле ўсходняга абраду, у якой удзельнічалі вернікі яраслаўскай рыма-каталіцкай парафіі а таксама дэлегацыя беларускіх грэка-католікаў з Гродна і Мінска, адслужылі архімандрыт Сяргей і а. Аляксандр. Труну з целам а. Віктара пахавалі на Асташанскіх гарадскіх могілках Яраслаўля.
Вечная яму памяць! Вярнуцца назад |