Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў маліўся перад Браслаўскай Іконай біскуп-пілігрым з Закарпацця
Аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў маліўся перад Браслаўскай Іконай біскуп-пілігрым з Закарпацця20.08.2016. |
|
У суботу, 20 жніўня 2016 г. увечары, ён сустрэўся з Біскупам Віцебскім Дастойным Уладыкам Алегам Буткевічам і разам з беларускімі грэка-каталіцкімі святарамі і вернікамі праспяваў Акафіст у гонар Найсвяцейшай Багародзіцы перад Яе цудадзейнай Браслаўскай Іконай.
“Я вельмі ўдзячны Богу і Багарозіцы, што магу маліцца перад гэтай Яе цудадзейнай Іконай, перад якой маліліся пакаленні хрысціянаў розных традыцыяў. Сёння я тут маліўся да Найсвятцейшай Багародзіцы аб еднасці і братэрскім супрацоўніцтве хрысціянаў ва Усходняй Еўропе, аб сумесным сведчанні Евангелля. Нас глыбока яднае пашана Багародзіцы і духовая традыцыя святых братой Апосталаў Славянаў – Кірыла і Мятода” – сказаў біскуп-пілігрым з Закарпацця. Вярнуцца назад |