Пошук

Каляндар

 

На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў веры  


На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыМалая група грэка-каталіцкай моладзі з Мінска, якую ўзначаліў рэдэмптарыст а. Зміцер Чарнель, шлях з Мінска ў Кракаў праехала на бусіку, ахвярным кіроўцам якога быў дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў.

Шлях маладых пілігрымаў пачаўся 27 ліпеня 2016 г. У гэты дзень шлях пілігрымаў праходзіў праз Берасце, Кодань ды ўніяцкую парафію Кастамлоты каля Цярэспаля, добра вядомую беларускім грэка-католікам. Там гасцінна прыняў іх пробашч парафіі а. Збігнеў Ніканюк. 

На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыНа Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыУ чацьвер, 28 ліпеня, пілігрымы ўдзельнічалі ў Боскай Літургі ды адправіліся праз Падляшша і Холшчыну да памежнай (з Украінай) мясцовасці Гародла над ракой Буг. Калісці гэта быў горад, у якім 2 кастрычніка 1413 г. (тры гады пасля Грунвальдскай бітвы) была  складзеная Гарадзельская унія (другая – пасля Крэўскай уніі ў 1385 г.). паміж Польскай Каронай і ВКЛ.

У Гародле пілігрымы маліліся ва ўніяцкай царкве, якую у 1932 г. пасвяціў Уладыка Мікалай (Чарнецкі), апостальскі візітатар для вернікаў візантыйска-славянскага абраду (“нэа-уніятаў”), у тым ліку і беларускіх грэка-католікаў.

На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыНа Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыЗа часоў камуністычнага рэжыму ў Польшчы гэты храм быў заняты на склад і вельмі пашкоджаны. Адрэмантаваў храм а пазней і іканастас пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў мясцовасці Гародла – кс. Канонік Генрык Крукоўскі – вялікі прыяцель нашай Царквы, які гасцінна прыняў беларускіх пілігрымаў. 

На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыНа Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў верыУ Гародле да пілігрымаў далучыўся архімандрыт Сяргей (Гаек), які ўзначаліў Акафіст Імю Ісусаваму ды на рукі пробашча падарыў для адноўленага ў 1988 г. храму ікону святых Кірыла і Мятода (копію іконы з берасцейскага храму).

Наступным прыпынкам (у той жа дзень 28 ліпеня) на шляху пілігрымкі ў Кракаў быў грэка-каталіцкі храм-санктуарый Багародзіцы “Брама Міласэрнасці” у горадзе Яраслаў над ракой Сан.

На старажытную, цудатворную ікону Багародзіцы, што ўшаноўваецца ў гэтым храме, новыя папскія кароны паклаў 18 жніўня 1996 г. прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынаў Ахілес Сільвестрыні – з нагоды святкавання 400 год Берасцейскай царкоўнай уніі. (Кардынаў прыбыў уПольшчу адразу пасля свайго візіту ў беларускіх грэка-католікаў у Мінску і Магілёве).

Гэтую ікону з сімвалічным імям “Брама Міласэрнасці”  Папа Францішак пажадаў мець на плошчы св. Пятра ў Рыме на ўрачыстам адкрыцці Юбілейнага Году Міласэрнасці ў 2015 г.

Перад гэтай славутай іконай Багарозіцы “Брама Міласэрнасці” беларускія пілігрымы на Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве заспявалі багародзічны Акафіст а Архімандрыт Сяргей на рукі пробашча парафіі і кусташа санктуарыя - а. Крыштафа Блажэескага  падарыў для храму ікону святых Кірыла і Мятода а з рук пробашча атрымаў копію іконы “Брама Міласэрнасці”.

Такім чынам шлях пілігрымкі з Мінска у Кракаў прайшоў пад апекай Багародзіцы і святых Славянскіх Апосталаў Кірыла і Мятода. Гэта быў шлях следамі сведка веры Блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага і сённяшніх сведкаў веры, якія ў Польшчы падтрымуюць супольную з намі каталіцкую візантыйска-славянскую спадчыну.

30.07.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier