Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў веры
На Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве – шляхам сведкаў веры30.07.2016. |
|
Шлях маладых пілігрымаў пачаўся 27 ліпеня 2016 г. У гэты дзень шлях пілігрымаў праходзіў праз Берасце, Кодань ды ўніяцкую парафію Кастамлоты каля Цярэспаля, добра вядомую беларускім грэка-католікам. Там гасцінна прыняў іх пробашч парафіі а. Збігнеў Ніканюк. У Гародле пілігрымы маліліся ва ўніяцкай царкве, якую у 1932 г. пасвяціў Уладыка Мікалай (Чарнецкі), апостальскі візітатар для вернікаў візантыйска-славянскага абраду (“нэа-уніятаў”), у тым ліку і беларускіх грэка-католікаў. Наступным прыпынкам (у той жа дзень 28 ліпеня) на шляху пілігрымкі ў Кракаў быў грэка-каталіцкі храм-санктуарый Багародзіцы “Брама Міласэрнасці” у горадзе Яраслаў над ракой Сан. На старажытную, цудатворную ікону Багародзіцы, што ўшаноўваецца ў гэтым храме, новыя папскія кароны паклаў 18 жніўня 1996 г. прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынаў Ахілес Сільвестрыні – з нагоды святкавання 400 год Берасцейскай царкоўнай уніі. (Кардынаў прыбыў уПольшчу адразу пасля свайго візіту ў беларускіх грэка-католікаў у Мінску і Магілёве). Гэтую ікону з сімвалічным імям “Брама Міласэрнасці” Папа Францішак пажадаў мець на плошчы св. Пятра ў Рыме на ўрачыстам адкрыцці Юбілейнага Году Міласэрнасці ў 2015 г. Перад гэтай славутай іконай Багарозіцы “Брама Міласэрнасці” беларускія пілігрымы на Сусветны Дзень Моладзі ў Кракаве заспявалі багародзічны Акафіст а Архімандрыт Сяргей на рукі пробашча парафіі і кусташа санктуарыя - а. Крыштафа Блажэескага падарыў для храму ікону святых Кірыла і Мятода а з рук пробашча атрымаў копію іконы “Брама Міласэрнасці”. Такім чынам шлях пілігрымкі з Мінска у Кракаў прайшоў пад апекай Багародзіцы і святых Славянскіх Апосталаў Кірыла і Мятода. Гэта быў шлях следамі сведка веры Блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага і сённяшніх сведкаў веры, якія ў Польшчы падтрымуюць супольную з намі каталіцкую візантыйска-славянскую спадчыну. Вярнуцца назад |