Дэвіз ХХІІ пілігрымкі:
Веру ў адзіную Царкву, 1596 - 2016
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
* * *
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6А (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, аўторак 12 ліпеня: Віцебск - Заронава
“Веру ў адзіную Царкву”
ІІ этап, серада 13 ліпеня: Заронава - Шуміліна
“Веру ў святую Царкву”
ІІІ этап, чацвер 14 ліпеня: Шуміліна - Обаль
“Веру ў паўсюдную Царкву”
IV этап, пятніца 15 ліпеня: Обаль - Гараны
“Веру ў апостальскую Царкву”
V этап, субота 16 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк
“Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля”
* * *
У нядзелю – 17 ліпеня 2016 г.
у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай,
у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70
(даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30
+ + +
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС