Пошук

Каляндар

 

“У пошуках Вялікага Скарбу”  


“У пошуках Вялікага Скарбу”Акцыя валанцёраў св. Мікалая для дзяцей з прытулку.


У суботу, 21 траўня 2016 г. у Мінску адбылася незвычайная акцыя. Дзеці з прытулку Ленінскага раёна разам з валанцёрамі руху св. Мікалая адправіліся ў лес, каб ператварыцца ў індзейскае племя, прайсці шмат выпрабаванняў і здабыць скарбы Майя.

 

Нават халоднае надвор’е і дождж напярэдадні не змаглі выстаяць перад дзіцячай малітвай і гарачым жаданнем адправіцца ў падарожжа. Таму суботні дзень выдаўся цёплым і сонечным.

У лесе на паляне Апачаў дзяцей сустрэлі Лена - Мора па Калена і Каця - Асліная Галава, якія і паведамілі дзецям вялікую тайну аб легендарных скарбах Майя. Так дзеці вырушылі ў нялёгкі шлях да каштоўнасцяў. Праз конкурсы і спаборніцтвы з канкуруючым племем дзеці ўсё ж такі дасягнулі запаветнай мэты.

 

“У пошуках Вялікага Скарбу”“У пошуках Вялікага Скарбу”“У пошуках Вялікага Скарбу”“У пошуках Вялікага Скарбу”“У пошуках Вялікага Скарбу”Гэта быў толькі адзін дзень з жыцця дзетак з прытулку, сонечны і цёплы. Магчыма, такіх сонечных і радасных дзён у іх жыцці будзе вельмі шмат. Можа не вельмі. Няхай добры Бог блаславіць іх на нялёгкі шлях у пошуках Вялікага Скарбу і пашле добрых сяброў, якія бы падаравалі ім святло сваёй малітвы і сагрэлі агнём любячага сэрца.


23.05.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier