Пошук

Каляндар

 

33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў Ватыкане  


33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў ВатыканеВыстава беларускіх абразоў «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» будзе прадстаўлена з 18 мая па 25 ліпеня ў Музеі Ватыкана. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 абразы — праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, тры іконы, напісаныя сучаснымі іканапісцамі, прыбудуць з Дома міласэрнасці" - чытаем на сайце БЕЛТА.

 

«Для нас будзе вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах — беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў», — сказаў Уладзімір Пракапцоў.



Абразы ў Музеі Ватыкана будуць размяшчацца ў шкляных вітрынах. З-за такіх умоў, паводле слоў гендырэктара музея, давялося двойчы перафармаціраваць экспазіцыю: некаторыя іконы з-за сваіх вялікіх памераў не маглі ўвайсці ў вітрыны. 

33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў ВатыканеПасля выставы ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку плануецца падрыхтаваць вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі: паказаць нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў гэту экспазіцыю. 

На адкрыцці выставы ў Ватыкане выступіць праваслаўны хор. Плануецца ўдзел Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 
Праект папулярызуе не толькі Нацыянальны мастацкі музей, але і краіну ў цэлым. «Выставіцца ў Музеі Ватыкана не так проста. Увайсці ў такія прэстыжныя залы — гэта гонар для любой краіны», — рэзюмаваў гендырэктар. 

Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, гэта ўнікальны знакавы праект, які рыхтаваўся некалькі гадоў. Вялікая дапамога ў яго рэалізацыі аказана дыпламатамі, а таксама супрацоўнікамі Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў.  

PS. 
Абраз — малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта ў фарбах як прадмет рэлігійнага пакланення. 
Ікона — абраз, напісаны па мастацкім каноне (больш вузкае паняцце).

БЕЛТА, (IL) 

Паводле Catholic.by

Фота сайта Нацыянальнага Мастацкага Музея


6.05.2016

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier