Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў Ватыкане
33 беларускія абразы будуць выстаўлены ў Ватыкане6.05.2016. |
|
"Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 абразы — праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, тры іконы, напісаныя сучаснымі іканапісцамі, прыбудуць з Дома міласэрнасці" - чытаем на сайце БЕЛТА.
«Для нас будзе вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах — беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў», — сказаў Уладзімір Пракапцоў.
Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, гэта ўнікальны знакавы праект, які рыхтаваўся некалькі гадоў. Вялікая дапамога ў яго рэалізацыі аказана дыпламатамі, а таксама супрацоўнікамі Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў. PS. БЕЛТА, (IL) Паводле Catholic.by Фота сайта Нацыянальнага Мастацкага Музея Вярнуцца назад |