Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Запрашаем на прэзентыцыю дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага"
Запрашаем на прэзентыцыю дыска "Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага"23.04.2016. |
|
Традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда — англійска-францускага адваката і музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры. Абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка». Увазе ўдзельнікаў будзе прадстаўлены дакументальны фільм пра выбітную постаць Гая дэ Пікарда (+20.04.2007), які вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча, жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, Мінску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданню. Бліжэй пазнаёміць з асобай Г. Пікарда а. Сяргей Стасевіч з Лондана. Запрашаем усіх за кубкам гарбаты цікава правесці час разам! Вярнуцца назад |