Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Папа Францішак заклікаў маліцца за яго візіт у Грэцыю да бежанцаў
Папа Францішак заклікаў маліцца за яго візіт у Грэцыю да бежанцаў15.04.2016. |
|
“У бліжэйшую суботу я накіруюся на востраў Лесбас, куды на працягу мінулых месяцаў прыбыло шмат бежанцаў. Я накіруюся туды разам з маімі братамі: Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем і архіепіскапам Афінскім і ўсяе Грэцыі Іеранімам, каб выказаць блізкасць і салідарнасць з бежанцамі і жыхарамі Лесбасу і ўсім грэчаскім народам. Прашу вас спадарожнічаць мне малітвай, просячы аб святле і сіле Святога Духа і матчыным заступніцтве Панны Марыі”, - сказаў Пантыфік.
Вярнуцца назад |