Парафія сьвятога Язэпа > Навіны, Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > У Рыме праходзіць Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці
У Рыме праходзіць Еўрапейскі кангрэс Божай Міласэрнасці1.04.2016. |
|
Кангрэс называецца "апостальскі" - гэта азначае, што адносіцца да апостальства - розных формаў душпастырства.
У Кангрэсе прыме ўдзел Папа Францішак: 2 красавіка Ён будзе прысутнічаць на малітоўным чуванні з нагоды чарговай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ, а на наступны дзень, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы.
Уступную духоўную канферэнцыю на Кангрэсе правёў кардынаў Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі і старшыня Камітэту Сусветных кангрэсаў Божай Міласэрнасці.
У рамках форума ў чацвер з дакладам аб хрысціянскай духоўнасці заснавальнікаў Еўрапейскага Саюза – Рабэра Шумана, Альчыда Дэ Гаспэры і Конрада Адэнаўэра – выступіў віцэ-пастулятар беатыфікацыйнага працэсу французскага палітыка, айцец Ёзэф Ёст.
На заканчэнне першага дня Кангрэсу св. Імшу ў рымскім касцёле Святога Андрэя (на плошчы Дэла-Вале) узначаліў кардынал Крыстаф Шонборн. З ім саслужылі кардынаў Аўдрыс Бачкіс (Віленскі арцыбіскуп на пенсіі) ды 5 іерархаў (сярод якіх архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі) і 50 святароў з розных краінаў свету.
Сярод рэферэнтаў ёсць таксама кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён падзеліцца сваімі думкамі адносна міласэрнасці з тэалагічнага пункту гледжання. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела прачытае даклад аб ласцы і выкліках Году Міласэрнасці.
Сваімі сведчаннямі аб “абліччах міласэрнасці” падзеляцца асобы з розных краін Старога Кантынента: Іспаніі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Літвы, Чэхіі і Румыні.
***
Вярнуцца назад |