Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквы
У Лондане будзе асвечаны вуглавы камень беларускай грэка-каталіцкай царквы1.02.2016. |
|
Царква будзе пабудавана з дрэва, і гэта будзе першы драўляны храм у горадзе з часоў вялікага лонданскага пажару 1666 г. ды першая ў гісторыі беларуская каталіцкая царква за межамі Беларусі.
Удзельнічаць у абрадзе асвячэння і ў Боскай Літургіі будуць Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі архібіскуп Антоніо Меніні ды Уладыка Глеб (Ланчына) - епарх Украінскай грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям'і ў Лондане.
Архітэктар праекта — малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэль Со, які з’яўляецца грэка-католікам і цікавіцца беларускай архітэктурай.
Пабудова царквы была вялікай марай а. Аляксандра Надсана, рэалізацыю якой рупліва працягвае а. Сяргей Стасевіч, адказны за душпастырства беларускіх грэка-католікаў у Лондане. Мерапрыемства адбудзецца 7 лютага 2016 г. у 10:30 па адрасе: Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY.
Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |