Пошук

Каляндар

 

Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога Язэпа  


Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаПадчас Святаў Божага Нараджэння 2015 г. Святы і Праведны Язэп аказаў шчодрую гасціну ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры (у Мінску, па вул. Арджанікідзе д. 6), які носіць ягонае імя.

 

Найперш 20 і 21 снежня 2015 г. тут прайшлі перадкалядныя рэкалекцыі, якія для вернікаў двух мінскіх грэка-каталіцкіх парафій (парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Святога Мікалая Цудатворцы) праводзіў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.

 

24 снежня 2015 г. у 18:30 у капліцы цэнтра Праведнага Язэпа распачалася ўрачыстая Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага, якую служыў а. Аляксандр Шыбека – душпастыр абоіх парафій.

Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаСвяты Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаСвяты Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаСвяты Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаСвяты Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога ЯзэпаПадчас яе вернікі парафій Праведнага Язэпа і Святога Мікалая Цудатворцы сабраліся ў чаканні надыходу вялікага свята Божай Міласэрнасці - Нараджэння Ісуса Хрыста, Адзінароднага Сына Божага. Разам са старазапаветнымі прарокамі, пад час Вячэрні, вернікі ўзняслі свае малітвы Богу, які абвясціў людзям вялікую радасць аб нараджэнні Дзіцяці, дзіўнага (дзівоснага) Дарадчыка, Збаўцы.

Пасля заканчэння Боскай Літургіі вернікі падзяліліся каляднай прасфорай і працягвалі святкаванне ў братэрскай супольнасці за вігілійным сталом.

 

На наступны дзень, 25 снежня а 12:00 адбылася святочная Боская Літургія Раства Хрыстовага, пасля якой вернікі парафій сустрэліся на калядную праграму для дзяцей.

Падчас гэтай праграмы дзеці адправіліся на пошукі маленькага Ісусіка разам з Марыяй і Язэпам, а напрыканцы атрымалі падарункі.

Госці, што ўдзельнічалі ў святкаванні, змясцілі фотарэпартаж на адным з хрысціянскіх сайтаў.

 

Святкаванне Раства Хрыстовага працягнулася і 26 снежня на Боскай Літургіі, у дзень свята, што носіць імя “Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы”.

 

Урачыстым фіналам была нядзеля 27 снежня, калі ў візантыйскай літургійнай традыцыі адзначаецца свята Праведнага Язэпа.

Боскую Літургію ў гэты святочны дзень узначаліў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні адміністратара парафіі Праведнага Язэпа а. Аляксандра Шыбекі. У святочным казанні іерарх гаварыў пра моц малітвы, што яднала Сям’ю Іусуса, Дзевы Марыі ды Праведнагая Язэпа, і якая і сёння павінна стаць падмуркам духовага жыцця хрысціянскіх сем’яў.

На Літургіі спяваў міжпарафіяльны хор “Прасфара”.

 

Паслья Літургіі ўдзельнікі свята сустрэліся на братэрскай Агапе за святочным сталом а хор “Прасфара” суправаджаў свята спевам калядак.

 

а. Аляксандр Шыбека


29.12.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier