Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога Язэпа
Святы Раства Хрыстовага ў душпастырскім цэнтры Святога Язэпа29.12.2015. |
|
Найперш 20 і 21 снежня 2015 г. тут прайшлі перадкалядныя рэкалекцыі, якія для вернікаў двух мінскіх грэка-каталіцкіх парафій (парафіі Праведнага Язэпа і парафіі Святога Мікалая Цудатворцы) праводзіў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.
24 снежня 2015 г. у 18:30 у капліцы цэнтра Праведнага Язэпа распачалася ўрачыстая Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага, якую служыў а. Аляксандр Шыбека – душпастыр абоіх парафій.
Пасля заканчэння Боскай Літургіі вернікі падзяліліся каляднай прасфорай і працягвалі святкаванне ў братэрскай супольнасці за вігілійным сталом.
На наступны дзень, 25 снежня а 12:00 адбылася святочная Боская Літургія Раства Хрыстовага, пасля якой вернікі парафій сустрэліся на калядную праграму для дзяцей. Падчас гэтай праграмы дзеці адправіліся на пошукі маленькага Ісусіка разам з Марыяй і Язэпам, а напрыканцы атрымалі падарункі. Госці, што ўдзельнічалі ў святкаванні, змясцілі фотарэпартаж на адным з хрысціянскіх сайтаў.
Святкаванне Раства Хрыстовага працягнулася і 26 снежня на Боскай Літургіі, у дзень свята, што носіць імя “Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы”.
Урачыстым фіналам была нядзеля 27 снежня, калі ў візантыйскай літургійнай традыцыі адзначаецца свята Праведнага Язэпа. Боскую Літургію ў гэты святочны дзень узначаліў Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні адміністратара парафіі Праведнага Язэпа а. Аляксандра Шыбекі. У святочным казанні іерарх гаварыў пра моц малітвы, што яднала Сям’ю Іусуса, Дзевы Марыі ды Праведнагая Язэпа, і якая і сёння павінна стаць падмуркам духовага жыцця хрысціянскіх сем’яў. На Літургіі спяваў міжпарафіяльны хор “Прасфара”.
Паслья Літургіі ўдзельнікі свята сустрэліся на братэрскай Агапе за святочным сталом а хор “Прасфара” суправаджаў свята спевам калядак.
а. Аляксандр Шыбека Вярнуцца назад |