420 год ад прыняцця ў Рыме Папам Кліментам VIII Вызнання каталіцкай веры ад нашых Біскупаў.
Пачэсныя Айцы,Шаноўныя Браты і Сёстры!
Вам, Вашым Сем'ям, вернікам парафіяў, у якіх жывеце - зычэнні БЛАСЛАВЁНЫХ СВЯТАЎ РАСТВА ГАСПОДНЯГА!
Заканчваем год Гасподні 2015 - 25-ты год адкрытай дзейнасці БГКЦ. Хачу ўзгадаць словы з Царкоўнага каляндара 2015 г., з месяца снежня:
Асэнсаваць духовую спадчыну мінулых 25-ці гадоў - значыць дзякаваць Госпаду за любоў сьвятароў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцка Царквы да Беларусі.
Дзякуй вам - вернікам БГКЦ - за вашу любоў да роднай Царквы ды да Беларусі. Хай Госпад прыме нашыя духовыя ды арганізацыйныя высілкі мінулых гадоў - несці сведчанне Евангелля - на Беларускай Зямлі.
Мы ўвайшлі ў Юбілейны Год Божай Міласэрнасці.Яго Святасць Папа Францішак навучае нас:
Надзвычайны Юбілейны Год ёсць дзеля таго,
каб штодзённа жыць міласэрнасцю,
якую Айцец заўжды распасцірае над намі. (Misericordiae vultus 25).
Прыміце гэтыя думкі напярэдадні Раства Хрыстовага - 23 снежня 2015 г,
420 год ад прыняцця ў Рыме (у 1595 г.) Папам Кліментам VIII Вызнання каталіцкай веры ад нашых Біскупаў,
якія заключалі святую Унію, абвяшчаную ў Берасці 18 (8) кастрычніка 1596 г.
Просім Госпада, каб ўсе нашыя высілкі служылі дзеля захавання і пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць.
З малітвай ды Блаславеннем
+архім. Сяргей
Ап. Віз. БГКЦ
Мінск, 23 снежня 2015 г.