Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны Год Божай Міласэрнасці > "Дзеля пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць"

"Дзеля пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць"


23.12.2015.

"Дзеля  пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць"420 год ад прыняцця ў Рыме Папам Кліментам VIII Вызнання каталіцкай веры ад нашых Біскупаў.


Пачэсныя Айцы,Шаноўныя Браты і Сёстры!
Вам, Вашым Сем'ям, вернікам парафіяў, у якіх жывеце - зычэнні БЛАСЛАВЁНЫХ СВЯТАЎ РАСТВА ГАСПОДНЯГА!
Заканчваем год Гасподні 2015 - 25-ты год адкрытай дзейнасці БГКЦ. Хачу ўзгадаць словы з Царкоўнага каляндара 2015 г., з месяца снежня:

Асэнсаваць духовую спадчыну мінулых 25-ці гадоў - значыць дзякаваць Госпаду за любоў сьвятароў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцка Царквы да Беларусі.
Дзякуй вам - вернікам БГКЦ - за вашу любоў да роднай Царквы ды да Беларусі. Хай Госпад прыме нашыя духовыя ды арганізацыйныя высілкі мінулых гадоў - несці сведчанне Евангелля - на Беларускай Зямлі.
Мы ўвайшлі ў Юбілейны Год Божай Міласэрнасці.Яго Святасць Папа Францішак навучае нас:

Надзвычайны Юбілейны Год ёсць дзеля таго,

каб штодзённа жыць міласэрнасцю,

якую Айцец заўжды распасцірае над намі. (Misericordiae vultus 25).


Прыміце гэтыя думкі напярэдадні Раства Хрыстовага - 23 снежня 2015 г,

420 год ад прыняцця ў Рыме (у 1595 г.) Папам Кліментам VIII Вызнання каталіцкай веры ад нашых Біскупаў,

якія заключалі святую Унію, абвяшчаную ў Берасці 18 (8) кастрычніка 1596 г.

 

Просім Госпада, каб ўсе нашыя высілкі служылі дзеля захавання і пашырэння веры ў Бога багатага на Міласэрнасць.

 

З малітвай ды Блаславеннем

 

+архім. Сяргей

Ап. Віз. БГКЦ

Мінск, 23 снежня 2015 г.


Вярнуцца назад