Пошук

Каляндар

 
пятніца
ТРАЎНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Перадкалядная дабрачынная акцыя  


Перадкалядная дабрачынная акцыяУ пошуках святога Мікалая

 

Перадкалядная дабрачынная акцыяПерадкалядная дабрачынная акцыя12 снежня 2015 г. грэка-каталіцкі Душпастырскі цэнтр св. Язэпа ў Мінску прымаў маладых гасцей. Да яго завіталі дзеці з мясцовага сацыяльнага прытулку каб сустрэцца са святым Мікалаем.

Але іх чакала разчараванне! Святога Мікалая там не было. Што ж рабіць? Дзеці пачалі шукаць святога Мікалая, даследуючы яго жыццё і дзейнасць. У нейкі момант нарадзілася думка, што ён можа быць проста ў сябе на Радзіме, у горадзе Патары (Малая Азія). Вырашылі ляцець да яго ў госці. Пералёт у антычны горад арганізавалі валанцёры руху св. Мікалая. З дапамогай жыхароў гораду пасля доўгіх пошукаў святы Мікалай усё ж такі знайшоўся. І нават не адзін, а разам з падарункамі і пачастункам.

 

Першапраходцамі жа сталі дзеці парафіі Праведнага Язэпа, якія пабывалі ў Патары тыдзень раней – у суботу, 5 снежня. Усяго ж да лютага месяца казачнае падарожжа на Радзіму святога Мікалая плануецца зрабіць некалькі разоў. Хто хацеў бы паўдзельнічаць у арганізацыі пералётаў у казку для дзетак і людзей з абмежаванымі магчымасцямі або дапамагчы святому Мікалаю сабраць падарункі, запрашаем у нашу вясёлую каманду.

 

Сайт падтрымкі: www.valancer.by

 

а. Аляксандр Шыбека


16.12.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier