Сабор 70-ці апосталаў

Урачыстасьць сьвятых 70-ці апосталаў усталяванана Усходняй Царквой для таго, каб падкрэсьліць аднолькавае шанаваньне кожнага з 70-ці. Іх выбраў сам Госпад Ісус, каб абвяшчалі Евангельле ўсяму сьвету. У Евангельлі ад Лукі (10.1) Хрыстос, выбраўшы 12 апосталаў, паклікаў яшчэ 70 іншых. Паслаў іх па двое ў кожны горад і мястэчка, якія мусіў пазьней сам наведаць. Лічыца, што яны разам з 12-цю заклалі першыя хрысьціянскія супольнасьці і сталіся біскупамі.
Акрамя гэтага сьвята, супольнага для ўсіх апосталаў, Усходняя Царква на працягу году ўзгадвае памяць кожнага паасобку. Пасьля Зыходу Сьвятога Духа гэтыя апосталы абвяшчалі Евангельле ў розных краінах, а некаторыя супольна з апосталамі з 12-ці выбраных, як напрыклад сьвятыя апосталы Марк і Лука, супрацоўнік сьв. Паўла – сьв. Цімафей, вучань сьв. евангеліста Яна Багаслова – сьв. Прохар і інш. Усходняя Царква асабліва шануе апосталаў з 70-ці за тое, што яны навучылі верных шанаваць Сьвятую Тройцу, Адзінасутную і Неразьдзельную.

Вялебны Тэактыста

Вялебны Тэактыст заснаваў манастыр на Сіцыліі і стаўся там ігуменам. Там жылі манахі-грэкі, якія хаваліся ад перасьледу хрысьціянаў. Памёр у 800 годзе.