Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў Беларусі
У 2001 г. падчас візіту ва Украіну Папа Ян Павел ІІ абвесціў яго блаславёным мучанікам. 2-3 траўня 2015 г. беларускія вернікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з жыццём гэтага праведніка, а таксама прыступіць да яго нятленных мошчаў. У суботу, 2 траўня, прэзентацыі пра жыццё блаславёнага Васіля адбыліся на парафіях св. апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце і Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, у нядзелю, 3 траўня, яго мошчы ўшанавалі на парафіях Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Праведнага Язэпа ў Менску, а таксама Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне, якая ў гэты дзень адзначала парафіяльнае свята. Кожная парафія атрымала ў падарунак абраз і рэліквіі блаславёнага, а таксама яго кнігу “Гісторыя іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі”, за рукапіс якой ён быў асуджаны другі раз. Паводле сайта www.cssr.by Аўтар - а. Зьміцер Чарнель CSsR. |
|
5.05.2015
|






Сёньняшняе чытаньне:
