Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў Беларусі

Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў Беларусі


5.05.2015.
Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў БеларусіАдным з кіраўнікоў пераследаванай Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкія часы быў біскуп-рэдэмптарыст Васіль Велічкоўскі, які стаў месцаблюсціцелем мітрапаліта пасля выезду за межы Савецкага Саюза Іосіфа Сліпога ў 1963 г.

Блаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў БеларусіБлаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў БеларусіБлаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў БеларусіБлаславёны Святамучанік Васіль (Велічкоўскі) ў Беларусі За сваю вернасць Хрысту і Каталіцкай Царкве гэты вызнаўца веры нашых дзён адбыў 10-гадовую катаргу ў Сібіры і 3-гадовае катаванне ў псіхічнай лякарні ў турме строгага рэжыму на Данбасе.

У 2001 г. падчас візіту ва Украіну Папа Ян Павел ІІ абвесціў яго блаславёным мучанікам.

2-3 траўня 2015 г. беларускія вернікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з жыццём гэтага праведніка, а таксама прыступіць да яго нятленных мошчаў.

У суботу, 2 траўня, прэзентацыі пра жыццё блаславёнага Васіля адбыліся на парафіях св. апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце і Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, у нядзелю, 3 траўня, яго мошчы ўшанавалі на парафіях Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Праведнага Язэпа ў Менску, а таксама Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне, якая ў гэты дзень адзначала парафіяльнае свята.

Кожная парафія атрымала ў падарунак абраз і рэліквіі блаславёнага, а таксама яго кнігу “Гісторыя іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі”, за рукапіс якой ён быў асуджаны другі раз.

Паводле сайта www.cssr.by
Аўтар - а. Зьміцер Чарнель CSsR.

Вярнуцца назад