Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Венгерская Грэка-Каталіцкая Царква атрымала статус мітраполіі свайго права
Венгерская Грэка-Каталіцкая Царква атрымала статус мітраполіі свайго права21.03.2015. |
|
Святы Айцец узвысіў грэка-каталіцкую епархію Хайдудорагу да ўзроўню мітраполіі (з катэдрай у горадзе Дэбрэцэн) прызначыўшы яе біскупа Філіпа (Кочыша) першым мітрапалітам. Папа таксама ўзвысіў Апостальскі Экзархат Мішкальца да ўзроўню епархіі ў складзе мітраполіі і прызначыў яе першым біскупам былога экзарха ўладыку Атанаса (Ораса). Адначасова на частцы тэрыторыі былой епархіі Хайдудорагу ўтвораная епархія Ньірэдзьхазы ды яе часовым адміністратарам (sede vacante) прызначаны біскуп Атанас. Апостальскі Візітатр БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) накіраваў іерархам Венгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы прывітанні і віншаванні з нагоды павышэння статусу іхняй Царквы. Вярнуцца назад |