Парафія сьвятога Язэпа > XXV год адкрытага душпастырскага служэння БГКЦ > 25-год аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця БГКЦ
25-год аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця БГКЦ10.03.2015. |
|
Гродна, 8 сакавіка 2015 г. N. 26/P/15 Дастойнаму Архімандрыту Сяргею Гаеку Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі Дастойны Архімандрыт Сяргeй! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця. Сардэчна i шчыра дзякую Вам за нястомную працу i вялiкi ўклад y адраджэннe Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, за Вашую адданую і шчырую паслугу. Да словаў падзякі ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хочацца дадаць пажаданні, каб Вашыя душпастырскія высілкi, духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый. У духу малітвы i еднасці ў Хрысце + Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі Вярнуцца назад |