Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага
1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага23.02.2015. |
|
Грэка-каталіцкі цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» (www.go2god.by), што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, арганізаваў у днях 22 лютага – 1 сакавіка 2015 г. пілігрымку па святых месцах Чэхіі, Аўстрыі, Славакіі ды Польшчы. Паколькі пілігрымка праходзіць пэрыяд 1200-годдзя нараджэння св. Мятода Салунскага, шлях пілігрымкі вядзе праз месцы звязаныя з дзейнасцю святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода, пачынаючы ад Велеграду. Пілігрымка арганізавана ў супрацоўніцтве з экзархатам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі, з арданарыятам для грэка-католікаў у Аўстрыі ды з Браціслаўскай епархіяй Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы. Гэта дае пілігрымам магчымасць маліцца ў грэка-каталіцкіх храмах наведваемых краін. Закончыцца пілігрымка ў месцах асабліва звязаных з святым папам Янам Паўлам ІІ – у Вадавіцах і Кракаве. Як вядома, папа Ян Павел ІІ абвясіў у 1980 г. святых Кірыла і Мятода супакравіцелямі Еўропы. Служэнне капелана пілігрымкі нясе а. Пахомій, манах-студыт з Мінска. Вярнуцца назад |