Пошук

Каляндар

 

1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага  


1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага Эстафета малітвы ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі

З нагоды 1200-га юбілею нараджэння св. Мятода Салунскага, які разам з братам Канстанцінам-Кірылам сталі Апосталамі Славянаў, у грэка-каталіцкіх парафіях ў Беларусі праходзіць “эстафета малітвы”. Чытаюцца адмысловыя катэхезы пра “славянскую місію” святых Салунскіх Братоў, праводзіцца асэнсаванне евангелізацыйнага ды культуратворчага подзвігу Славянскіх Першанастаўнікаў, служацца падзячныя малебны. Гэтыя духоўныя практыкаванні праходзяць у форме “малітоўнай эстафеты”.

“Малітоўнай эстафета” пачалася ў нядзелю 25 студзення 2015 г. ў грэка-каталіцкай парафіі святых Кірыла і Мятода ў Барановічах, дзе Боскую Літургію служыў ды адмысловае казанне прамовіў а. Андрэй Крот, душпастыр парафіі ў Гродна. У тую ж нядзелю а. Андрэй Крот правёў так сама малітоўную праграму ў парафіі ў Івацэвічах.

У Гродне, для вернікаў грэка-каталіцкай парафіі, у нядзелю 25 студзення 2015 г. Боскую Літургію служыў протапрэзбітар Андрэй Абламейка, дэкан Заходняга дэканата а ў грэка-каталіцкай парафіі ў Гомеле - архімандрыт Сяргей (Гаек)

“Малітоўная эстафета” працягваецца. У мінскіх парафіях Праведнага Язэпа ды св. Мікалая Цудатворцы духовую праграму ўшанавання святых Роўнаапостальных Кірыла і Мятода правядзе ў бліжайшыя святочныя дні а. Андрэй Крот а ў парафіях ў Віцебску – архімандрыт Сяргей (Гаек).

а. Яўген Усошын

30.01.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier