Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага
1200-годдзе нараджэння св. Мятода Салунскага30.01.2015. |
|
З нагоды 1200-га юбілею нараджэння св. Мятода Салунскага, які разам з братам Канстанцінам-Кірылам сталі Апосталамі Славянаў, у грэка-каталіцкіх парафіях ў Беларусі праходзіць “эстафета малітвы”. Чытаюцца адмысловыя катэхезы пра “славянскую місію” святых Салунскіх Братоў, праводзіцца асэнсаванне евангелізацыйнага ды культуратворчага подзвігу Славянскіх Першанастаўнікаў, служацца падзячныя малебны. Гэтыя духоўныя практыкаванні праходзяць у форме “малітоўнай эстафеты”. “Малітоўнай эстафета” пачалася ў нядзелю 25 студзення 2015 г. ў грэка-каталіцкай парафіі святых Кірыла і Мятода ў Барановічах, дзе Боскую Літургію служыў ды адмысловае казанне прамовіў а. Андрэй Крот, душпастыр парафіі ў Гродна. У тую ж нядзелю а. Андрэй Крот правёў так сама малітоўную праграму ў парафіі ў Івацэвічах. У Гродне, для вернікаў грэка-каталіцкай парафіі, у нядзелю 25 студзення 2015 г. Боскую Літургію служыў протапрэзбітар Андрэй Абламейка, дэкан Заходняга дэканата а ў грэка-каталіцкай парафіі ў Гомеле - архімандрыт Сяргей (Гаек) “Малітоўная эстафета” працягваецца. У мінскіх парафіях Праведнага Язэпа ды св. Мікалая Цудатворцы духовую праграму ўшанавання святых Роўнаапостальных Кірыла і Мятода правядзе ў бліжайшыя святочныя дні а. Андрэй Крот а ў парафіях ў Віцебску – архімандрыт Сяргей (Гаек). а. Яўген Усошын Вярнуцца назад |