Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 100-годдзе нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
100-годдзе нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка22.10.2014. |
|
21 кастрычніка 2014 г., ў мінскай архікатэдры адбылася ўрачыстая святая Імша з нагода 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебраваў Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Сярод вернікаў і духоўных асобаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы, на Імшы прысутнічалі прадстаўнікі РУП «Белпошта» і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка. Пасля св. Імшы была прадстаўлена новая кніга і адбылося спецыяльнае гашэнне паштовай карткі з выявай кардынала, распрацаванай РУП «Белпошта». Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |