Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > “Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”
“Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!”9.07.2014. |
Блаславенне ды пажаданні Апостальскага Нунцыя для ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі.Зыходзячы з дэвізу пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” - Уладыка Клаўдзій павіншаваў удзельнікаў з іх адвагай прадпрыняць фізічны і духовы подзвіг пілігрымавання, малітвы ды посту а таксама супольнага абмяркавання і асэнсавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна. “Вы будзеце разважаць над адвагай веры, надзеі, любові. Будзеце гаварыць пра адвагу малітвы ды практычнага служэння бліжняму. Жадаю вам мужнасці і адвагі на шляху пілігрымкі ды на шляху ўсяго вашага жыцця. Жадаю вам радаснай надзеі! І суправаджаю вас маімі малітвамі ды блаславеннем у Імя Гасподняе. Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!” Гэтыя віншаванні Апостальскага Нунцыя ды ягонае пастырскае блаславенне перадаў пілігрымам Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей на першым прыпынку пілігрымкі, пры крыжах, што стаяць пры выездзе з Віцебска. Фота Андрэя Гайдукевіча Вярнуцца назад |