Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2014
XX грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 20148.07.2014. |
|
Юбілейная ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г. Дэвіз пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” Гэта словы, якія святы Папа Ян Павел ІІ накіраваў 7 студзеня 2005 г. да беларускіх грэка-католікаў. Пілігрымка – гэта фізічны і духовы подзвіг, подзвіг малітвы ды духовага абмяркавання розных аспектаў жыцця хрысціяніна. Пілігрымка пачынаецца ў сераду 9 ліпеня 2014 г. у 07:00 гадз., ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава). Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за 4 дні. Кожны дзень мае сваю духовую тэму. І этап, серада 9 ліпеня: “Адвага веры”; шлях: Віцебск – Шуміліна (Боская Літургія ў 19:00 гадз.). ІІ этап, чацвер 10 ліпеня: “Адвага дыяконіі”; шлях: Шуміліна – Обаль. ІІІ этап, пятніца 11 ліпеня: “Адвага малітвы”; шлях: Обаль – Гараны. ІV этап, субота 12 ліпеня: “Адвага надзеі”; шлях: Гараны – Струнне – Полацк. * * * У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г.: “Адвага любові”; У Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) - Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30. * * * Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675.29.97 Velcom У Мінску звяртацца па тэл.: а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom Вярнуцца назад |