Парафія сьвятога Язэпа > ХХ Пілігрымка > ХХ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК
ХХ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПІЛІГРЫМКА ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК6.07.2014. |
|
Юбілейная пілігрымка пройдзе ў днях 9-13 ліпеня 2014 г. Дэвіз пілігрымкі: “Будзьце мужнымі! Адвагі!” – гэта словы, якія Папа Ян Павел ІІ накіраваў да беларускіх грэка-католікаў 7.01.205. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за 4 дні: з серады да суботы. У нядзелю – 13 ліпеня 2014 г. у Полацку, ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) - Святочная Боская Літургія пачнецца ў 10:30. *** Для вернікаў, якія 13-га ліпеня жадаюць даехаць з Мінска на святочную Літургію ў Полацку, адмысловы аўтобус адпраўляецца ад станцыі метро “Усход” у нядзелю раніцай у 06:30 (збор пілігрымаў у 06:15). Запісацца трэба да серады, 9 ліпеня, у а. Зміцера Чарнеля, тэл. (29) 214 72 20 або ў с. Вікторыі (да аўторка), тэл. (29) 309 86 02 Вярнуцца назад |