Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага пры Патрыярху Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Сіра-Каталіцкім Патрыярхам Ігнатам Іосіфам ІІІ Юнанам
Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага пры Патрыярху Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы сустрэўся з Сіра-Каталіцкім Патрыярхам Ігнатам Іосіфам ІІІ Юнанам4.07.2014. |
|
Па блаславенні Яго Блаславенства Патрыярха Іосіфа настаяцель манастыра ігумен Ёхана правёў для айца Арсенія экскурсію і расказаў пра жыццё супольнасці, у якой у цяперашні час жывуць некалькі манахаў з Ірака. Затым айцец Ёхана распавёў аб семінарыі, размешчанай у сценах манастыра. У гэтай галоўнай навучальнай установе Сіра-Каталіцкай Царквы навучаюцца студэнты з Лівана, Сірыі і Іраку. Пасля экскурсіі Патрыярх Іосіф запрасіў ігумена Арсенія раздзяліць з ім і насельнікамі манастыра брацкую трапезу, падчас якой Яго Блаславенства падзяліўся ўражаннямі пра сваю нядаўнюю пілігрымку ў Расію, а затым прапанаваў госцю выступіць у семінарыі з лекцыяй па гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы. Лекцыя адбудзецца ў першым паўгоддзі наступнага навучальнага года, як паведамляе сайт падвор’я Рускай Праваслаўнай Царквы ў Бейруце. *** Сіра-Каталіцкай Царква, якая аднавіла сваю еднасць з Рымам у 1662 годзе (з захаваннем свайго заходня-сірыйскага абраду), -- гэта адна з усходніх каталіцкіх Цэркваў, з’яднаных з Рымскім Апостальскім Пасадам св. Пятра, таксама як і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. Паводле Службы камунікацыі АЗЦС Вярнуцца назад |