Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА
ПЯТРОВЫ ПОСТ – ДУХОЎНАЕ НАСТАЎЛЕННЕ НА ШЛЯХУ ДА СВЯТА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА26.06.2014. |
|
Памятайма вечар Вялікадня, калі Ісус аб'явіўся сваім Апосталам, якія сабраліся ў святліцы. Ён прывітаў іх зычэннем міру: “Мір вам”. Яны былі ўзрадаваныя, а Ісус даручыў ім місію: "Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас ... Прыміце Духа Святога: каму даруеце грахі, таму даруюцца; на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян 20,22-23). Сустрэча з Уваскрослым Хрыстом заўсёды суправаджаецца місіяй. Марыі Магдаліне Ісус кажа: «Ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага» (пар. Ян 20, 17) Місія, якую даручае сваім вучням ўвечары Вялікадня, гэта місія прымірэння з Богам , з братамі, з самімі сабой! Папа Францыск кажа, што Бог не стамляецца прабачаць, гэта мы стамляемся прасіць прабачэння. Святы Павал, свята якога мы адзначаем разам з успамінам апостала Пятра, напісаў у Лісце да Карынцянаў: «Мы молім вас у імя Хрыстовае: прымірыцеся з Богам» (2 Кар 5, 20). Архімандрыт Клаўдзій Рабіне Вярнуцца назад |