Пошук

Каляндар

 

"Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"  


"Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"Духоўны ўспамін Рыгора Барадуліна прайшоў у Таліне

У суботу 5 красавіка 2014 прайшоў у Таліне Дзень памяці Рыгора Барадуліна, прымеркаваны да 40-га дня ад ягонай смерці.

"Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх""Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх""Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"Духоўны ўспамін пачаўся Службай за супакой душы спачылага Рыгора ў грэка-каталіцкім храме г. Таліна.
Службу ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні талінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў: а. Уладзіміра ды а. Алега.

Малітвы і багаслужбовыя спевы гучалі па-беларуску і па-ўкраінску.

Пасля Службы ў гарадской бібліятэцы прайшла сустрэча, на якой была ўзгадана постаць і творчасць Рыгора Барадуліна. Асабліва была звернута ўвага на каштоўнасць ягонай спадчыны для ўмацавання ў сэрцах беларусаў, на Бацькаўшчыне і ў замежжы, любові да беларускай мовы і культуры.

Прагучалі вершы Рыгора Барадуліна а Сяргей Раюнец з Мінска і Арцём Сітнікаў з Івацэвічаў - маладыя вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы заспявалі некалькі песняў на словы з "Рымскага трыпціха" Папы Яна Паўла ІІ-га (у перакладзе Рыгора Барадуліна) і "Рымскага дыпціха".

Асабліва сімвалічна прагучаў верш "Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх", які Рыгор Барадулін напісаў для ўшанавання памяці спачылага Яна Паўла ІІ-га.

5.04.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier