Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > "Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"
"Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх"5.04.2014. |
|
У суботу 5 красавіка 2014 прайшоў у Таліне Дзень памяці Рыгора Барадуліна, прымеркаваны да 40-га дня ад ягонай смерці. Службу ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэнні талінскіх грэка-каталіцкіх душпастыраў: а. Уладзіміра ды а. Алега. Малітвы і багаслужбовыя спевы гучалі па-беларуску і па-ўкраінску. Пасля Службы ў гарадской бібліятэцы прайшла сустрэча, на якой была ўзгадана постаць і творчасць Рыгора Барадуліна. Асабліва была звернута ўвага на каштоўнасць ягонай спадчыны для ўмацавання ў сэрцах беларусаў, на Бацькаўшчыне і ў замежжы, любові да беларускай мовы і культуры. Прагучалі вершы Рыгора Барадуліна а Сяргей Раюнец з Мінска і Арцём Сітнікаў з Івацэвічаў - маладыя вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы заспявалі некалькі песняў на словы з "Рымскага трыпціха" Папы Яна Паўла ІІ-га (у перакладзе Рыгора Барадуліна) і "Рымскага дыпціха". Асабліва сімвалічна прагучаў верш "Вяльмуе Бог абраннікаў сваіх", які Рыгор Барадулін напісаў для ўшанавання памяці спачылага Яна Паўла ІІ-га. Вярнуцца назад |