Пошук

Каляндар

 

Слова духоўнай салідарнасці з Украінай  


Слова духоўнай салідарнасці з УкраінайАпостальскі Візітатар БГКЦ накіраваў Яго Блаславенству Святаславу, Вярхоўнаму Архібіскупу Кіева-Галіцкаму, Першаіерарху Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, ліст са словамі духоўнай салідарнасці.

Мінск, 23 лютага 2014 г.


Яго Блаславенства СВЯТАСЛАЎ
Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы
КІЕЎ


Ваша Блаславенства!

Уся Супольнасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з вялікім болем глядзіць на драматычную сітуацію крызісу, у якім у мінулыя месяцы – а асабліва тыдні - жыве грамадства Украіны.

Ваш голас, як Першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама голас іерархаў іншых Цэркваў і Супольнасцяў, каб знайсці справедлівы выхад і трывалы мір, не далі, на жаль, чаканага выніку.

У гэты складаны час ад імя ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, ад духавенства і вернікаў, хачу выказаць Вам, усім Уладыкам – членам Сіноду УГКЦ, Вашым вернікам ды усім жыхарам Украіны, глыбокую салідарнасць і малітоўную падтрымку.

Ужо шмат дзён у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзіць эстафета малітвы за Украіну.
22 лютага, у Мясапусную бацькоўскую суботу, у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі былі адслужаныя памінальныя Службы за ўсіх ахвяраў гвалту на Кіеўскім Майдане ды ў іншых месцах Украіны. Вечная ім памяць!

У нядзелю, 23 лютага 2014, усе грэка-каталіцкія парафіі Беларусі далучаюцца да агульнабеларускага Дня посту і малітвы за Украіну, які абвясцілі каталіцкія іерархі Беларусі.
За мір і справядлівасць ва Украіне будуць адслужаныя Боскія Літургіі і адмысловыя малебны.

Не спыняем нашай салідарнасці з Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой, з усімі хрысціянамі ды ўсімі жыхарамі Украіны, і працягваем нашую малітву за мір, справядлівасць ды грамадзянсую мудрасць для дарагога нам братняга Народу Украіны.
Молімся за незалежнасць і непадзельнасць Вашай Бацкаўшчыны, за яе духоўнае ды грамадзянскае адраджэнне.

Малітвамі Найсвятой Багародзіцы ды ўсіх святых украінскіх Навамучанікаў,
няхай умацоўвае Вас Госпад Чалавекалюбец.


У глыбокай сулучнасці ў Хрысце

+ Архім. Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі

23.02.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier