Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Слова духоўнай салідарнасці з Украінай
Слова духоўнай салідарнасці з Украінай23.02.2014. |
|
Мінск, 23 лютага 2014 г. Яго Блаславенства СВЯТАСЛАЎ Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы КІЕЎ Ваша Блаславенства! Уся Супольнасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з вялікім болем глядзіць на драматычную сітуацію крызісу, у якім у мінулыя месяцы – а асабліва тыдні - жыве грамадства Украіны. Ваш голас, як Першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама голас іерархаў іншых Цэркваў і Супольнасцяў, каб знайсці справедлівы выхад і трывалы мір, не далі, на жаль, чаканага выніку. У гэты складаны час ад імя ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, ад духавенства і вернікаў, хачу выказаць Вам, усім Уладыкам – членам Сіноду УГКЦ, Вашым вернікам ды усім жыхарам Украіны, глыбокую салідарнасць і малітоўную падтрымку. Ужо шмат дзён у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзіць эстафета малітвы за Украіну. 22 лютага, у Мясапусную бацькоўскую суботу, у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі былі адслужаныя памінальныя Службы за ўсіх ахвяраў гвалту на Кіеўскім Майдане ды ў іншых месцах Украіны. Вечная ім памяць! У нядзелю, 23 лютага 2014, усе грэка-каталіцкія парафіі Беларусі далучаюцца да агульнабеларускага Дня посту і малітвы за Украіну, які абвясцілі каталіцкія іерархі Беларусі. За мір і справядлівасць ва Украіне будуць адслужаныя Боскія Літургіі і адмысловыя малебны. Не спыняем нашай салідарнасці з Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой, з усімі хрысціянамі ды ўсімі жыхарамі Украіны, і працягваем нашую малітву за мір, справядлівасць ды грамадзянсую мудрасць для дарагога нам братняга Народу Украіны. Молімся за незалежнасць і непадзельнасць Вашай Бацкаўшчыны, за яе духоўнае ды грамадзянскае адраджэнне. Малітвамі Найсвятой Багародзіцы ды ўсіх святых украінскіх Навамучанікаў, няхай умацоўвае Вас Госпад Чалавекалюбец. У глыбокай сулучнасці ў Хрысце + Архім. Сяргей (Гаек) Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Вярнуцца назад |