Пошук

Каляндар

 

Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013  


 Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013Інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска” падвяло вынікі галасавання, у адпаведнасці з якім Чалавекам года Віцебска-2013 чытачы абралі Уладзіслава Бліна — першага біскупа Віцебскай дыяцэзіі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ.

У час, калі біскуп Уладзіслаў Блін быў ардынарыем, у дыяцэзіі былі ўзведзены новыя касцёлы: толькі ў Віцебску іх было пабудавана тры. Па стане здароўя першы кіраўнік дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага 2013 г. Папа Бэнэдыкт XVI задаволіў яго прашэнне.

За біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна прагаласавалі 1194 чалавекі, што склала 53%.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 2265 чалавек — рэкордная колькасць за шэсць гадоў існавання намінацыі ў віцебскім інтэрнэт-выданні. Другім стаў вядомы віцебскі доктар Ігар Пастноў, які набраў 636 галасоў, або 23%.

Паводле news.vitebsk.cc і Catholic.by

6.02.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier