Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-2013
Біскуп Віцебскі на пенсіі Уладзіслаў Блін абраны Чалавекам года Віцебска-20136.02.2014. |
|
У час, калі біскуп Уладзіслаў Блін быў ардынарыем, у дыяцэзіі былі ўзведзены новыя касцёлы: толькі ў Віцебску іх было пабудавана тры. Па стане здароўя першы кіраўнік дыяцэзіі быў вымушаны падаць у адстаўку, і 25 лютага 2013 г. Папа Бэнэдыкт XVI задаволіў яго прашэнне. За біскупа Віцебскага на пенсіі Уладзіслава Бліна прагаласавалі 1194 чалавекі, што склала 53%. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 2265 чалавек — рэкордная колькасць за шэсць гадоў існавання намінацыі ў віцебскім інтэрнэт-выданні. Другім стаў вядомы віцебскі доктар Ігар Пастноў, які набраў 636 галасоў, або 23%. Паводле news.vitebsk.cc і Catholic.by Вярнуцца назад |