Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у Рым
Беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы прыбываюць у Рым23.11.2013. |
|
Першая група пілігрымаў, якую духова апякают протапрэзбітар-дэкан Андрэй Абламейка, віцэ-дэкан Аляксандр Шаўцоў і ераманах-рэдэмптарыст Зміцер (Чарнель), адправіліся ў Рым на аўтобусе некалькі дзён таму ды на пілігрымім шляху наведала Санктуарый Найсятой Багародзіцы на Ясной Гары у (Чэнстахове) ды храм св. Барбары ў Вене, дзе пэўны час захоўваліся мошчы Святамучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Іншая група пілігрымаў, якую духова апякае протапрэзбітар Яўген Усошын, адправілася сёння на самалёце з Вільні, дзе малілася перад Іконай Маці Божай Вострабрамскай ды ў грэка-каталіцкім храме Святой Тройцы, пры якім у свой манаскм подзвіг пачынаў Святамучанік Язафат. У суботу 23 лістапада 2013 г. пілігрымы ў розных групах прыбываюць у Рым, каб у нядзелю 24 лістапада, удзельнічаць у святой Імшы, якую Яго Святасць Папа Францішак адслужыць на Завяршэнне Году Веры на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. У панядзелак 25 лістапада беларускія грэка-каталіцкія пілігрымы (з Беларусі ды з Замежжа) будуць удзельнічаць у Боскай Літургіі, якую ў Базыліцы Святога Пятра, на алтары Катэдры Святога Пятра, узначаліць Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенсва Святаслаў, у саслужэнні іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, сярод якіх знаходзіцца і архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ. Пасля пілігрымы ушануюць мошчы Святамучаніка Язафата, што захоўваюцца ў алтары св. Васіля Вялікага. Будуць таксама маліцца перад Іконай Жыровіцкай Маці Божай у рымскім храме святых Сяргея і Вакха. На паваротным шляху пілігрымы наведаюць Венецыю і Велеград, месцы звязаныя з місійнай дзейнасцю святых Кірылы і Мятода, Настаўнікаў Славянаў. Вярнуцца назад |