Пошук

Каляндар

 

Малітоўны адказ на заклік папы Францішка – пост і малітва за мір у Сірыі  


Малітоўны адказ на заклік папы Францішка – пост і малітва за мір у СірыіЯго Святасць Папа Францішак, занепакоены складанай палітычнай сітуацыяй у Сірыі (а таксама ў многіх краінах свету), якая ўсё пагаршаецца, звярнуўся з заклікам да ўсёй Каталіцкай Царквы, да іншых веравызнанняў і да ўсіх людзей добрай волі аб’яднаць свае высілкі ды дзеянні на карысць міру.

Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў, што не культура вайны і канфліктаў, але культура сустрэч і дыялогу вядзе да ўсталявання міру.

У сувязі з гэтым Папа Францішак абвясціў дзень 7 верасня 2013 г. — Перадсвяцце Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

Расклад Службаў за мір у Сірыі, якія пройдуць у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска:

ПЯТНІЦА, 6.09.2013
Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6)
гадз. 18:30 – Боская Літургія з малітвай за мір

СУБОТА, 7.09.2013,
Душпастырскі цэнтр парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі
(зав. Снежны, д. 7)
гадз. 10:00 – Боская Літургія з малітвай за мір
гадз. 18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір)


Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6)
гадз. 18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір)

Пятніца 6 верасны і субота 7 верасня з’яўляюцца днямі посту.

6.09.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier