Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітоўны адказ на заклік папы Францішка – пост і малітва за мір у Сірыі
Малітоўны адказ на заклік папы Францішка – пост і малітва за мір у Сірыі6.09.2013. |
|
Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў, што не культура вайны і канфліктаў, але культура сустрэч і дыялогу вядзе да ўсталявання міру. У сувязі з гэтым Папа Францішак абвясціў дзень 7 верасня 2013 г. — Перадсвяцце Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце. Расклад Службаў за мір у Сірыі, якія пройдуць у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска: ПЯТНІЦА, 6.09.2013 Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) гадз. 18:30 – Боская Літургія з малітвай за мір СУБОТА, 7.09.2013, Душпастырскі цэнтр парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7) гадз. 10:00 – Боская Літургія з малітвай за мір гадз. 18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір) Душпастырскі цэнтр св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) гадз. 18:30 – Вячэрня свята Раства Багародзіцы (з ліццёй за мір) Пятніца 6 верасны і субота 7 верасня з’яўляюцца днямі посту. Вярнуцца назад |