Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыста
Урачыстасць прайшла ў храме Пакрова Найсвятой Багародзіцы пры манастыры Айцоў Рэдэмтарыстаў візантыйскага абраду ў Кахавіне (Жыдачаўскі раён Львоўскай вобласці ва Украіне). У гэтым годзе ў Кахавіне чацвёра братоў склалі вечныя шлюбы беднасці, чысціні і паслухмянасці ды прысягу вытрывання ў Ордэне да смерці. Пяцёра кандыдатаў атрымалі манаскую вопратку і пачалі навіцыят, напрацягу якога яны будуць знаёміцца з харызмай і духоўнасцю рэдэмптарыстаў. Яшчэ сямёра братоў, сярод якіх таксама беларус Сяргей Ганчароў з Мінска, склалі свае першыя шлюбы, а іншыя браты аднавілі часовыя шлюбы на адзін год. Брат Сяргей стаў трэцім беларускім рэдэмптарыстам візантыйскага абраду. Разам з ім у гэты важны для яго паклікання дзень былі прысутныя родныя, а таксама прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у тым ліку і два яго сабраты рэдэмптарысты з Беларусі. Болей фота |
|
20.08.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
