Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыста

Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыста


20.08.2013.
Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыста19 жніўня 2013 г. (на свята Перамянення Гасподняга па юліянскім календары) брат Сяргей Ганчараў з Мінска склаў першыя манаскія шлюбы ў Ордэне Айцоў Рэдэмптарыстаў (Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля – CSsR).

Урачыстасць прайшла ў храме Пакрова Найсвятой Багародзіцы пры манастыры Айцоў Рэдэмтарыстаў візантыйскага абраду ў Кахавіне (Жыдачаўскі раён Львоўскай вобласці ва Украіне).

Манаскія шлюбы беларускага рэдэмптарыстаУжо традыцыйна ў свята Перамянення Гасподняга маладыя манахі рэдэмптарысты складаюць манаскія шлюбы, а кандыдаты атрымліваюць манаскую вопратку і ад гэтага моманту пачынаюць навіцыят.

У гэтым годзе ў Кахавіне чацвёра братоў склалі вечныя шлюбы беднасці, чысціні і паслухмянасці ды прысягу вытрывання ў Ордэне да смерці.
Пяцёра кандыдатаў атрымалі манаскую вопратку і пачалі навіцыят, напрацягу якога яны будуць знаёміцца ​​з харызмай і духоўнасцю рэдэмптарыстаў.

Яшчэ сямёра братоў, сярод якіх таксама беларус Сяргей Ганчароў з Мінска, склалі свае першыя шлюбы, а іншыя браты аднавілі часовыя шлюбы на адзін год.

Брат Сяргей стаў трэцім беларускім рэдэмптарыстам візантыйскага абраду.
Разам з ім у гэты важны для яго паклікання дзень былі прысутныя родныя, а таксама прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у тым ліку і два яго сабраты рэдэмптарысты з Беларусі.

Болей фота

Вярнуцца назад