Пошук

Каляндар

 

У святкаваннях 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі ў Кіеве ўдзельнічаюць беларускія грэка-католікі  


У святкаваннях 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі ў Кіеве ўдзельнічаюць беларускія грэка-католікіБеларускія вернікі удзельнічаюць у міжнароднай Пілігрымцы да Кіева з нагоды 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі.

На ўрачыстасці 1025-годдзя Хросту Кіеўскай Русі Яго Святасць Папа Францішак накіраваў свайго спецыяльнага Легата ў асобе кардынала Аўдрыса Юозаса Бачкіса, Віленскага архібіскупа на пенсіі.

Цэнтральным момантам святкаванняў, што праходзяць 16-18 жніўня 2013 г., будзе асвячэнне патрыяршага саборнага храму ў чэсць Уваскрасення Гасподняга ў Кіеве. У гэтых урачыстасцях, сярод шматлікіх замежных іерархаў, удзельнічае Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек)

Афіцыйную пілігрымку беларускіх грэка-католікаў узначальвае а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка.

16.08.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier